weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
08.11.2011 13:58 ,

Забудова — Дынама-2 – 3:2. Вынік чэмпіянату – чацвертае месца

Маладзечанская “Забудова” датэрмінова дабілася чацвертага выніку ў другой лізе чэмпіянату Беларусі. У перадапошнім туры, які прайшоў 6 лістапада, нашы дома былі мацнейшымі за дубль мінскага “Дынама”. Лік – 3:2.

У гульні з маладымі мінчанамі трэнеры маладзечанцаў Аляксандр Гармаза і Віталь Казяк выставілі наперадзе двух дасведчаных нападаючых Аляксандра Грыхуціка і Андрэя Шаблінскага. Больш маладыя і хуткія форварды Аляксандр Працкевіч, Сяргей Космач і Ігар Талькоўскі засталіся на лаўцы запасных.

Ужо пасля гульні Віталь Казяк патлумачыў для “РГ” сэнс такой тактыкі: планавалася, што Грыхуцік і Шаблінскі ў першай палове сустрэчы на досведзе змогуць абыграць маладых абаронцаў саперніка і дабіцца поспеху. У выпадку, калі гэтага не адбудзецца, у трэнераў застаецца рэзерв для ўзмацнення гульні ў асобах Працкевіча, Космача і Талькоўскага.

Адкрылі лік нашы на сёмай хвіліне. Злева пайшла перадача ў цэнтр штрафной пляцоўкі, Грыхуцік праляцеў міма мяча, затое паспеў да яго Віталь Макрыцкі, які замкнуў перадачу – 1:0.

Нашы працягвалі атакаваць. Па варотах білі Сяргей Дараховіч, Андрэй Шаблінскі. Але безвынікова. На 22 хвіліне ў сваёй штрафной футбаліста мінчан збіў Дзмітры Касцюк. Арбітр без ваганняў паказаў на 11-метровую адзнаку. Мінчанін Сяргей Новік развёў мяч і маладзечанскага варатара Вячаслава Камінскага па розных вуглах варот – 1:1.

Яшчэ праз дзесяць хвілін госці выйшлі наперад. Той жа Новік дакладна прабіў справа. Камінскі, для якога ўдар стаў нечаканасцю, толькі ледзь-ледзь не здолеў адвесці пагрозу ад сваіх варот – 1:2.

У другой палове матча настаўнікі гаспадароў выкарысталі тое самае ўзмацненне, якое планавалі. Замест Грыхуціка і Шаблінскага выйшлі Космач і Працкевіч. Гульня наперадзе пайшла весялей. На 50 хвіліне Макрыцкі аформіў свой дубль, забіўшы гол-блізнюк свайго першага дакладнага ўдара – 2:2.

На 57 хвіліне сустрэчы атрымаў траўму і вымушаны быў пакінуць поле паўабаронца Дзяніс Смірноў. Замест яго выйшаў Талькоўскі, і маладзечанская каманда, бадай, упершыню ў гэтым сезоне стала гуляць у тры форварды. Гэта прынесла плён. На 60 хвіліне пасля прастрэлу справа не трапіў па мячы Працкевіч. Аляксандра падстрахаваў Талькоўскі, які давёў намаганні сваіх партнёраў да лагічнага завяршэння – 3:2.

З-за паражэння ў гасцях ад калінкавіцкай “Вертыкалі” з лікам 0:1, слонімскі “Камунальнік” страціў усе шансы дагнаць маладзечанцаў. Такім чынам, апошні, трыццаты тур для нас нічога значыць не будзе. Мы датэрмінова занялі чацвертае месца і зноў, які і летась, заваявалі сімвалічныя “драўляныя” медалі.

А ў апошнім туры, які пройдзе 13 лістапада, паедзем у госці да “Гомельчыгунтранса”. Па словах Віталя Казяка, у Гомелі можна будзе не хвалявацца за вынік і згуляць у разняволены футбол. Можна будзе і з саставам паэксперыментаваць.

“РГ” яшчэ вернецца да больш змястоўнага аналізу выступлення “Забудовы” ў гэтым сезоне. А пакуль Віталь Казяк адзначыў: можна казаць, што мы занялі тое месца, на якое маглі разлічваць. Вышэй за нас апынуліся прафесійныя каманда, з якімі па фінансаванні мы знаходзімся на розных полюсах.

Канешне, разлічвалі на прызавое месца. Не аддай па шэсць ачкоў “Зорцы-БДУ” і “Белтрасгазу” – можна было быць у прызёрах. З іншага боку, маглі і ніжэй апусціцца, але дзякуючы ўдалай гульні напрыканцы сезона гэтага не атрымалася.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Турнірная табліца:

Каманды

Г

В

Н

П

М

А

1

Ліда

29

22

4

3

59-21

70

2

Бяроза-2010

29

21

7

1

74-26

70

3

Белтрансгаз (Слонім)

29

19

4

6

79-29

61

4

Забудова (Маладзечна)

29

17

6

6

58-38

57

5

Камунальнік (Слонім)

29

16

3

10

47-27

51

6

Гомельчыгунтранс

28

13

8

7

48-28

47

7

Лівадзія (Дзяржынск)

29

12

6

11

35-35

42

8

Зорка-БДУ (Мінск)

28

12

6

10

39-29

42

9

Нёман (Масты)

29

11

4

14

31-53

37

10

Партызан-2 (Мінск)

29

9

5

15

49-56

32

11

Дынама-2 (Мінск)

29

9

2

18

42-58

29

12

Смалявічы

29

7

8

14

43-47

29

13

Жлобін

29

7

3

19

36-71

24

14

Вертыкаль (Калінкавічы)

29

6

4

19

27-58

22

15

Орша

29

6

3

20

31-81

21

16

Асіповічы

29

5

5

19

39-80

20

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце