weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
09.11.2011 13:45 ,

Аўтобус №11а будзе заязджаць у мікрараён "Усходні"

Аўтобусны маршрут №11а ад сярэдзіны лістапада зменіцца: аўтобусы будуць заязджаць у мікрараён "Усходні".

Пра гэта «РГ» расказаў намеснік дырэктара аўтобуснага парка №4 Віктар Руткоўскі.

Дакладны маршрут, яго прыпынак (ці прыпынкі) ва «Усходнім» і расклад пакуль што распрацоўваюцца. Плануецца, што змены наступяць 14-15 лістапада. Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на rh.by пазней.

Ад 8 лістапада змяніўся маршрут №12. Цяпер аўтобус ходзіць наступным чынам: Янкі Купалы – ЗПМ – Старое Места – ДЮСШ – дзіцячая бальніца – Касманаўтаў – паліклініка – «Паўднёвы» – Міру – рэчавы рынак – стаматалогія – Касманаўтаў –дзіцячая бальніца – атэлье «Бярозка» – ДЮСШ – Старое Места – ЗПМ – Янкі Купалы.

Па словах Віктара Руткоўскага, ранейшы маршрут (з праездам па новай вуліцы, што звязвае Касманаўтаў і Вялікі Гасцінец) аказаўся мала запатрабаваным, пасажырапаток на ім быў невялікі, таму было вырашана змяніць яго.

Святлана ЦІШКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце