weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
10.11.2011 08:45 ,

Першыя ахвяры галаледзіцы

У нядзелю, 6 лістапада, адбылося дзве аварыі праз галаледзіцу.

На мосце на выездзе з 6-га мікрараёна ў бок Мінска кіроўца мікрааўтобуса “Фольксваген-Каравела” не даў рады кіраванню. Машына вылецела ў кювет сваёй паласы і перакулілася. Два чалавекі атрымалі нязначныя пашкоджанні.

У гэты ж дзень на закругленні дарогі каля вёскі Раёўка перакулілася “БМВ-520”, ахвяраў не было.

На мінулых выхадных адразу пяць машын трапілі ў ДТЗ на дарозе на Гранічы ў кірунку на Мінск.

Інспектар дарожна-паставой службы райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч папярэджвае, што найбольш небяспечныя ўчасткі пры галаледзіцы – пуцеправоды і масты, асабліва ўважлівымі трэба быць у дарозе на Гранічы, пры праездзе мастоў каля вёсак Красоўшчына і Дзікшняны.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце