weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
11.11.2011 08:05 ,

Бюджэтнае фінансаванне будаўніцтва АЭС скарачаць не плануецца

Змяншаць бюджэтнае фінансаванне будаўніцтва АЭС у сувязі з запланаваным скарачэннем эмісійнага крэдытавання эканомікі ў 2012 годзе не плануецца.

Пра гэта заявіў журналістам дырэктар дзяржустановы «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі» Міхаіл Філімонаў у Астраўцы ўчора, 10 лістапада.

Паводле яго слоў, на будаўніцтва інфраструктуры АЭС у наступным годзе плануецца накіраваць 230 млрд. рублёў. З іх 180 млрд. будуць выкарыстаны на стварэнне вытворчай базы станцыі, 50 млрд. – на жыллё.

У цэлым усе падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве АЭС пачынаючы з 2007 года каштавалі дзяржаве 400-450 млрд. рублёў.

Расійскі крэдыт, які Беларусь плануе прыцягнуць, пойдзе толькі на будаўніцтва станцыі, падкрэсліў Філімонаў.

Кіраўнік Астравецкага райвыканкама Адам Кавалько паведаміў, што праз адзін-два гады на пляцоўцы будаўніцтва АЭС будзе задзейнічана прыкладна 6000 будаўнікоў. Яшчэ прыблізна 2000 плануецца прыцягнуць на іншыя работы. Такім чынам, паводле слоў Кавалько, без будаўніцтва аб’ектаў жылля, аховы здароўя і харчавання праект стварэння АЭС рэалізаваць немагчыма.

З ініцыятывы Астравецкага райвыканкама некаторыя аб’екты інфраструктуры горада энергетыкаў плануецца пабудаваць за кошт прыцягнення інвестыцый кампаній. «Такім чынам мы даволі сур’ёзна разгрузім наш бюджэт», – сказаў Кавалько.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе найперш пра аб’екты сацыяльнай скіраванасці і грамадскага харчавання. Інвестары ўжо знайшліся. «Усе гандлёвыя дробныя пункты, асабліва грамадскага харчавання, ужо раскуплены», – паведаміў кіраўнік
райвыканкама.

Паводле БелаПАН.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце