weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
11.11.2011 13:39 ,

У Маладзечне запалкі сталі дэфіцытам – зніклі з продажу

Ужо два тыдні ў магазінах Маладзечна няма запалак. Асабіста я абышоў 10, і нідзе іх не купіў. Патлумачыць, куды дзеўся патрэбны ў гаспадарцы тавар, прадаўцы не змаглі.

Запалкі для Маладзечна вырабляе“Барысаўдрэў”. Туды я і звярнуўся. На заводзе паведамілі, што, сапраўды, у Маладзечне няма прадукцыі іх камбіната.

– Вы ж самі разумееце, што вытворчыя лініі, як  і людзі, не могуць працаваць вечна – зламаліся, – расказвае Соф’я Леганькова, начальнік кантролю якасці “Барысаўдрэва”. – Таму запалак у магазінах пакуль не будзе. Але мы стараемся выправіць сітуацыю. Я думаю, што адсутнасць запалак на прылаўках – гэта пытанне часу. Галоўнае, каб не пачаўся ажыятаж, як з соллю.

З сямі раёнаў, у якіх распаўсюджваецца “РГ” – а гэта Валожын, Астравец, Мядзел, Смаргонь, Вілейка, Ашмяны і Маладзечна,  – запалак няма толькі ў Маладзечне.  У валожынскіх крамах нават не ведаюць, што яны ў дэфіцыце:

– Што, праўда няма, – здзіўлена перапытала ў мяне прадаўшчыца. – Першы раз ад вас такое чую! У нас усё ў парадку – запалак заваліся, бярыце, колькі хочаце!

З пытаннем “можа вы забяспечыце Маладзечна “танным агеньчыкам?” я звярнуўся ў “Пінскдрэў”. Начальнік  аддзела збыту Сяргей Паршуціч сказаў, што ў Маладзечна яны не пастаўляюць запалкі не па сваёй волі.

– Паўгода назад мы яшчэ забяспечвалі маладзечанскія магазіны запалкамі, але потым ад нашай прадукцыі адмовіліся, – тлумачыць спадар Сяргей, – таму мы тут ні пры чым”.

Пакуль “Барысаўдрэў” будзе выпраўляць непаладкі і запускаць новыя лініі, маладзечанцы маглі б дамовіцца з “Пінскдрэвам” аб пастаўцы запалак. Ды, відаць, не спяшаюцца. Можа, таму, што ў запалак ёсць альтэрнатыва – запальнічка.

Валеры ПІНЧУК,моладзевая рэдакцыя “РГ”.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце