weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
12.11.2011 06:35 ,

Колькі трэба цяпер зарабляць, каб жыць дастойна?

Колькі трэба цяпер зарабляць, каб жыць дастойна? На гэтае пытанне адказвалі маладзечанцы.

Уладзіслаў Карповіч, вадзіцель:

− Без уліку камандзіровачных я зарабляю два з паловай мільёны. Іду зараз перасылаць грошы дачцэ, яна платна вучыцца ў Магілёве. Раней працаваў у Аляхновічах, на птушкафабрыцы, але каб мець магчымасць вучыць дачку, памяняў працу. Жонка працуе ў калгасе, атрымлівае 600 тысяч − на гэта цяпер пражыць немагчыма.

Любоў Яршэвіч, касір-кантралёр банка:

− Я адна гадую дачку, ёй 14 гадоў. Зарплата два мільёны, мы жывём. Але мне хутка трэба будзе выходзіць на пенсію. І цяпер я прашу, каб мяне не звальнялі, пакуль хаця б дачка не закончыць школу.

Алег Зімодра, прадпрымальнік:

− Мінімум чатыры мільёны. Столькі атрымліваюць нямногія, мусіць, у банках, на будоўлях. На ўсім цяпер стараюцца эканоміць. Вось я жыву ў прыватным доме, у нас газавае ацяпленне, але мне дорага плаціць за газ, і я раз на дзень палю печку, хаця гэта не так чыста і зручна.

Марыя Сушкевіч, намеснік начальніка аддзела эканомікі райвыканкама:

− У кожнай сям’і свае запыты. Немагчыма вывесці адну лічбу на ўсіх. Найцяжэй сем’ям, у якіх платна вучацца дзеці, а таксама тым, хто даглядае інвалідаў. Лягчэй тым, у каго свой бізнес.

Алена Дзяткова, інжынер-тэхнолаг:

− Мінімум мільёнаў пяць, але такі заробак атрымліваюць, мусіць, толькі дырэктары. Я цяпер у дэкрэтным адпачынку, дапамога па догляду за дзіцем – 440 тысяч рублёў. Адна пачка памперсаў каштуе 250 тысяч. Эканомім у першую чаргу на ежы. Многія прадукты проста перасталі набываць.

Галіна Якавенка, пенсіянерка:

− Пражытачны мінумум цяпер – мільён рублёў на чалавека пры цяперашніх цэнах. У тым ліку, і пенсіянераў. Але такая сума ёсць не ў кожнага, а з гэтага бяднее духоўнае жыццё, даводзіцца эканоміць на культуры. Есці ўсё адно будзеш, а вось кнігу ўжо не купіш, ці ў тэатр не сходзіш.

Мікалай Русакоў, пенсіянер:

− Не менш за два з паловай мільёны. Столькі зарабляюць, мусіць, кіраўнікі прадпрыемстваў, зваршчыкі, муляры. А мы эканомім на ежы, адзенні, абутку. Вось я на пенсіі і падпрацоўваю грузчыкам, каб было лягчэй.

Падрыхтавала Зоя ХРУЦКАЯ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце