weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
14.11.2011 14:21 ,

Больш чым на тысячу даляраў жыхар Маладзечна абрабаваў мясцовы рынак

У 4 гадзіны раніцы 12 кастрычніка ад вартаўніка харчовага рынку паступіў званок у міліцыю аб тым, што падазроная асоба ўзломвае гандлёвыя павільёны на рынку. На месца адразу выехала аператыўная група з двух міліцыянераў.

Як паведаміў намеснік начальніка Маладзечанскага дэпартамента аховы Уладзімір Васількоў, праз пяць хвілін быў затрыманы чалавек. Ім аказаўся 24-гадовы хлопец, які нідзе не працуе.

Маладзечанец “набраў” у васьмі кантэйнерах тавараў аж на 9 мільёнаў 287 тысяч рублёў!

Сяржант Сяргей Шастоўскі, які ўдзельнічаў у затрыманні, паведаміў “РГ”, што злачынца раскурочваў кантэйнеры з дапамогай металічнай трубы. Дарэчы, кожны з такіх павільёнаў замыкаецца на два замкі. Але маладому чалавеку гэта не асабліва перашкодзіла, бо навясныя замкі былі пераважна кітайскага вырабу і зламаць іх не выяўляла вялікай цяжкасці. Далей усе нарабаваныя рэчы маладзечанец складаў у вялікія торбы, ці так званыя “клятчатыя баулы”.

Матываваў свае дзеянні злачынца вельмі проста: “Трэба ж рыхтаваць сабе адзенне на зіму”. Але ў такім разе незразумела, навошта яму спатрэбіліся, акрамя мужчынскіх куртак, кашуляў і мужчынскіх трусоў, яшчэ і тры пары жаночых ботаў, 27 вязаных шапак, жаночыя скураныя пальчаткі ды калготкі.

Пакуль ідзе следства па справе, усе скрадзеныя тавары як улікі не вернутыя гандлярам.

Па словах наведнікаў рынка, з якімі я паразмаўляла нараніцу пасля рабавання, шапку набыць было складана: на адпаведных шэрагах рабіўся гармідар. Некаторыя гандляры ўслых шкадавалі аб тым, што зэканомілі на замках. Іншыя, асабліва тыя, у каго кантэйнер быў замкнуты толькі на адзін з двух замкоў, радаваліся, што злачынец да іх “не дайшоў”.

Як стала вядома пасля судова-медыцынскай экспертызы, падазроны на момант злачынства быў нецвярозы.

Ксенія ЕЛЬЯШЭВІЧ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце