weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
14.11.2011 09:06 ,

На Валожыншчыне развіваюць турызм

Найлепшых вынікаў у развіцці экалагічнага турызму ў Мінскай вобласці дасягнулі Валожынскі і Дзяржынскі раёны.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Сяргей Шастакоў, выступаючы на ​​пасяджэнні сумеснай калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі і Міністэрства спорту і турызму, якая праходзіла на базе Валожынскага лясгаса 11 лістапада.

Валожынскаму раёну ў межах рэалізацыі сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Праграмы ўстойлівага развіцця ААН «Падтрымка навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь» была аказана фінансавая падтрымка для стварэння «зялёнага маршрута». Была распрацавана стратэгія Валожынскага раёна па развіццю турыстычнай галіны, створаны маршрут «Валожынскiя гасцiнцы», яго лагатып, адкрыты тры экамузеі, устаноўлены інфармацыйныя шчыты на маршруце, абсталяваная зона адпачынку, а таксама зраблена карта «зялёнага маршруту».

Самай вялікай папулярнасцю ў турыстаў у Валожынскім раёне карыстаецца маршрут «Лесавік Налібоцкай пушчы запрашае», арганізаваны сумесна з УП «Белдзяржпаляванне». Арганізаваны маёнтак Дзеда Мароза, які ані не горшы, чым у Белавежскай пушчы.

На тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі» абсталявана 15 турысцкіх стаянак і пяць месцаў адпачынку. На тэрыторыі прыроднага комплексу «Блакітныя азёры» створаны экалагічны маршрут «Лясная сцежка». У Нацыянальным парку праводзяцца пешыя турыстычныя маршруты, арніталагічныя туры, арганізуюцца водныя паходы. Экскурсійная праграма прадстаўлена 15 экскурсійнымі маршрутамі, з іх сем – па тэрыторыі парка.

Усяго ў Беларусі створана 556 зон адпачынку, больш за ўсё іх у Віцебскай вобласці – 224, актыўна развіваецца гэты кірунак у Брэсцкай вобласці – 94. Астатнім рэгіёнам неабходна яшчэ нямала папрацаваць, – падкрэсліў Сяргей Шастакоў.

На выязной калегіі абмяркоўвалі перспектыўнае развіцці экалагічнага і паляўнічага турызму ў Беларусі.

Туры выхаднога дня ў экалагічным турызме ў рэгіёнах яшчэ не сталі масавымі, – адзначыў Сяргей Шастакоў. Таму плануецца з дапамогай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі арганізаваць на базе лясгасаў штоквартальныя экалагічныя туры для працоўных і членаў іх сем’яў. Пуцёўкі будуць распаўсюджвацца праз прафкамы арганізацый.

Сумесна з міністэрствамі адукацыі, спорту і турызму да 1 мая 2012 года ў кожнай вобласці вызначаць базавыя экалагічныя маршруты для навучэнскай і студэнцкай моладзі. У далейшым гэтыя маршруты будуць уключаны ў навучальныя праграмы, і на іх базе ўлетку будуць ладзіць летнія палатачныя турыстычныя лагеры.

Прадугледжаны таксама і іншыя меры па далейшаму развіццю і папулярызацыі экалагічнага і паляўнічага турызму. Міністэрствы лясной гаспадаркі і спорту выдадуць каталог экалагічных славутасцяў рэгіёнаў, а таксама каталог паляўнічых трафеяў. Сюды будуць уключаныя аб’екты экалагічнага і паляўнічага турызму (экалагічныя маршруты, сцежкі, паляўнічыя комплексы).

Паводле БелТА.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце