weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
15.11.2011 14:35 ,

Абяцалі парваць маладзечанцаў, але не здолелі

Нічыя 0:0 – вынік апошняга тура выступлення маладзечанскай “Забудовы” у сезоне 2011. Чацвертае месца мы заваявалі за тур да заканчэння чэмпіянату, а апошнюю гульню сезона правялі ў Гомелі 13 лістапада.

У 15 туры 7 чэрвеня мы разграмілі на сваім стадыёне “Гомельчыгунтранс” з лікам 4:0. Пасля гэтай гульні гамяльчане паабяцалі парваць маладзечанцаў на сваім стадыёне. Не атрымалася…

У сем гадзін раніцы яшчэ цёмна. Мы выязджаем у Гомель. Гэта апошняя гульня сезона пачнецца ў 15 гадзін. Яна абсалютна нічога не значыць для “Забудовы” і нічога для нас не вырашае. Але тым не менш каманда, як заўсёды, едзе за перамогай.

Гаспадары штучнага поля пачалі актыўна атакаваць маладзечанскія вароты. Трэба аддаць належнае абаронцам нашай каманды. Яны не падпускалі сапернікаў блізка да свайго варатара Вячаслава Камінскага. І, нягледзячы на тое, што гульня большасцю праходзіла на нашай палове поля, работы ў Вячаслава было няшмат.

Затое атакі маладзечанцаў былі хоць і нешматлікімі, але куды больш прадуктыўнымі. На 13 хвіліне пасля паветранай перадачы справа Віталя Макрыцкага Вадзім Ціткоў б’е галавой. Мяч пралятае ў лічаных сантыметрах над перакладзінай.

На 17 хвіліне напругу ў штрафной пляцоўцы гаспадароў стварыў наш форвард Аляксандр Грыхуцік. Мяч адскочыў да таго ж Ціткова, і Вадзім на гэты раз ударам нагой праверыў на трываласць перакладзіну гомельскіх варот.

Прабівай нападаючы маладзечанцаў Андрэй Шаблінскі на 28 хвіліне мацней з раёна 11-метровай адзнакі – і варатара чыгуначнікаў наўрад ці што-небудзь выратавала б. Аднак удар моцным не атрымаўся, і галкіпер злавіў мяч. Падобны момант, але ўжо каля нашых варот здарыўся праз хвіліну. На гэты раз надзейна згуляў Камінскі, які спыніў палёт мяча ў правы ад сябе ніжні вугал варот.

Найбольшая небяспека ля варот гасцей узнікла на 34 хвіліне сустрэчы. Камінскі не паспяваў да мяча пасля ўдару саперніка, і мяч праляцеў побач з левай ад варатара стойкай варот.

У другім тайме нападаючых Андрэя Шаблінскага і Аляксандра Грыхуціка замянілі іх калегі па амплуа Аляксандр Працкевіч і Сяргей Космач. Аднак малюнак гульні ў другой палове сустрэчы не змяніўся. Гамяльчане спрабавалі вырваць перамогу, але іх дзеянні не былі дастаткова вострымі для гэтай мэты, а маладзечанцы адказвалі небяспечнымі контрвыпадамі, якія, зрэшты, таксама плёну не прынеслі.

У выніку – безгалявая нічыя. Галоўны трэнер Аляксандр Гармаза ў аўтобусе падзякаваў сваім падапечным за адданасць маладзечанскаму футболу і выказаў спадзяванні, што і ў наступным сезоне мы будзем выглядаць дастойна прынамсі сярод камандаў другой лігі, але трэба думаць і пра больш вышэйшы дывізіён чэмпіянату Беларусі.

Будзем несправядлівымі, калі не адзначым фанатаў маладзечанскай “Забудовы”. На апошнюю гульню сезона прыехалі 60 фанаў нашай каманды. Хлопцы для паездкі заказалі аўтобус і мікрааўтобус. Фанат Рыгор Кароль у інтэрв’ю “РГ” расказаў: заказ аўтобуса абышоўся ў тры з паловай мільёны рублёў, мікрааўтобус каштаваў больш за мільён. Кожны аматар маладзечанскага футбола толькі за дарогу да Гомеля заплаціў 75 тысяч.

Па словах Рыгора Караля, фанаты пасля перайменавання каманды з “Маладзечна” ў “Забудову” чакалі лепшага выніку, чым чацвертае месца, але хлопцы вельмі будуць чакаць наступнага сезона і верыць у лепшае.

Сезон-2011 скончыўся. Вынік – чацвертая праступка п’едэсталу і чарговыя “драўляныя” медалі. Аналіз выступлення каманды ў гэтым сезоне з каментарамі галоўнага трэнера маладзечанскай  “Забудовы” Аляксандра Гармазы чытайце пазней у Інтэрнэце на сайце rh.by, а таксама ў папяровай версіі газеты ў пятніцу, 25 лістапада.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Сяргея ЗЯНЬКО.

Турнірная табліца:

Каманды

Г

В

Н

П

М

А

1

Ліда

30

23

4

3

60-21

73

2

Бяроза-2010

30

22

7

1

77-28

73

3

Белтрансгаз (Слонім)

30

20

4

6

84-29

64

4

Забудова (Маладзечна)

30

17

7

6

58-38

58

5

Камунальнік (Слонім)

30

17

3

10

51-27

54

6

Гомельчыгунтранс

29

13

9

7

48-28

48

7

Лівадзія (Дзяржынск)

30

12

6

12

35-39

42

8

Зорка-БДУ (Мінск)

29

12

6

11

40-31

42

9

Нёман (Масты)

30

11

4

15

31-54

37

10

Партызан-2 (Мінск)

30

10

5

15

54-56

35

11

Дынама-2 (Мінск)

30

10

2

18

45-58

32

12

Смалявічы

30

8

8

14

45-48

32

13

Жлобін

30

7

3

20

38-74

24

14

Вертыкаль (Калінкавічы)

30

6

4

20

27-61

22

15

Орша

30

6

3

21

31-86

21

16

Асіповічы

30

5

5

20

39-85

20

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце