weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
15.11.2011 14:12 ,

У басейне плылі марафон

Традыцыйны турнір па плаванні “Восенькі марафон-2011” адбыўся 12-13 лістапада ў басейне КДЮСШ прафсаюзаў. Жанчыны плылі 5 кіламетраў, мужчыны – 10 кіламетраў.

Удзельнічалі хлопцы і дзяўчаты з Маладзечна, Мінска, Салігорска, Ліды – 33 чалавекі.

Гэта ўжо 14-я па ліку спаборніцтвы. Суддзя нацыянальнай катэгорыі Юры Іваніцкі расказаў у інтэрв’ю “РГ”, што ініцыятарам правядзення такога марафону стаў трэнер школы Уладзіслаў Антонаў. Раней гэты турнір ладзілі вясной, але затым з-за вялікай колькасці іншых спаборніцтваў перанеслі на восень. Акрамя таго, гадоў сем-восем таму дыстанцыю зменшылі ўдвая: раней мужчыны плылі 20 км, жанчыны – 10 км.

Сёлета сярод жанчын перамагла 17-гадовая Ілона Пігаль з Салігорска – 1 гадзіна 2 хвіліны 45,1 секунды. Маладзейшая за яе на тры гады Марыя Максімовіч з Маладзечна заняла другое месца – 1 гадзіна 6 хвілін 20 секунд. Марыя Мартынава з Мінска прайграла ёй крыху больш за 3 секунды і стала бронзавым прызёрам.

Марыя Максімовіч, Ілона Пігаль і Марыя Мартынава на п’едэстале гонару.

На дыстанцыі – мужчыны.

Найлепшы сярод мужчын вынік паказаў Уладзімір Жыгараў з Мінска – 1 гадзіна 59 хвілін 48,14 секунды. Другое месца ў Антона Хаменкі (Мінск) – 2 гадзіны 5 хвілін 19,26 секунды. Трэцім стаў маладзечанец Раман Салей – 2 гадзіны 7 хвілін 15,34 секунды.

Антон Хаменка, Уладзімір Жыгараў і Раман Салей.

Летась у турніры ўдзельнічалі 38 спартсменаў. Маладзечанцаў сярод прызёраў не было.

Святлана ЦІШКО.

Фота Святланы ЦІШКО і забяспечаныя КДЮСШ прафсаюзаў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце