weather -9° Маладзечна
weather -9° Вілейка
weather -8° Смаргонь
weather -9° Ашмяны
weather -9° Валожын
weather -9° Мядзел
weather -8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4287
1 долар 2.1411
100 рас.руб. 3.2684
15.11.2011 10:52 ,

У Крэве адзначылі лепшых літаратараў

На “Літаратурных дажынках” 13 лістапада ў Крэве адзначылі 10 самых ураджаных пісьменнікаў года па версіі чытачоў.

Літаратурна-музычную імпрэзу пад назвай “Літаратурныя дажынкі” наладзілі ініцыятыва “Твой Фэст”, кампанія “Будзьма беларусамі” і сайт krevo.by.

– Людзей сабралося роўна столькі, колькі магла змясціць кавярня, нават больш, бо некаторыя стаялі. Прыемна, што прыехалі людзі з Мінска, Слоніма, Гродна, Смаргоні. Выступалі Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, гурт «Босае сонца», Раман Абрамчук, Міхась Скобла і шмат іншых. Усё атрымалася і прайшло як мае быць, – цытуе вядучую імпрэзы Валерыю Куставу krevo.by.

У Крэве 13 лістапада адбыліся “Літаратурныя дажынкі”.

Галасаванне за пісьменнікаў доўжылася амаль месяц. У спісе былі Вінцэсь Мудроў, Сяргей Календа, Віктар Марціновіч, Юры Станкевіч, Віктар Раманцоў, Артур Клінаў, Лявон Вольскі, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч, Васіль Гігевіч. Паводле звестак ініцыятывы “Твой Фэст”, падчас он-лайн галасавання пададзена больш за 550 галасоў. Найбольшая колькасць паступіла за Віктара Раманцова – журналіста, публіцыста і краязнаўцу, аўтар кнігі публіцыстыкі “Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах”.

Першы радок у “Топ-10 літаратараў года” заняў журналіст і публіцыст Віктар Раманцоў. Вяла “Літаратурныя дажынкі” Валерыя Кустава.

У гэты ж дзень па ініцыятыве Уладзіміра Някляева ў Крэве быў пасаджаны “літаратурны дуб”. Гэта ўжо другое “Дрэва паэзіі” ў мястэчку. Першае з’явілася ў пачатку чэрвеня гэтага года. Абодва дрэвы растуць на на ўзгорку недалёка ад хаты, дзе жывуць сваякі Уладзіміра Някляева.

Плануецца, што «Літаратурныя дажынкі» стануць традыцыйнымі.

Святлана ЦІШКО.

Фота krevo.by.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце