weather 23° Маладзечна
weather 23° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 23° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 23° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
16.11.2011 13:05 ,

У парку з'явяцца яшчэ два атракцыёны (+фота і відэа)

Тэндар на пастаўку атракцыёнаў для маладзечанскага парка завяршыўся 14 лістапада. У Маладзечне з’явяцца “Цягнічок” і экстрэмальны “Зігзаг”.

Начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”, што ў тэндары ўдзельнічалі чатыры арганізацыі. Яго выйгралі мінскае і віцебскае прадпрыемства.

Рашэннем тэндарнай камісіі адным з пераможцаў стала прадпрыемства “Віцбудтэхмаш” (Віцебск), якое зробіць “Цягнічок” на базе міні-трактара. Ён будзе падобны на той, што хадзіў ў Маладзечне ў дні “Дажынак”. Маладзечанскі “Цягнічок” з двума вагонамі разлічаны на 28 дзіцячых месцаў ці на 20 дарослых. Катацца на ім з бацькамі змогуць “пасажыры” любога ўзросту.

Прыкладна так будзе выглядаць «Цягнічок». У маладзечанскага два вагончыкі.

Мінскае прадпрыемства “Паркавыя атракцыёны” стане выробнікам і пастаўшчыком экстрэмальнага атракцыёна “Зігзаг” на восем месцаў. Ён уяўляе з сябе два маятнікі з кабінкамі для наведнікаў, якія могуць рухацца і круціцца з рознай хуткасцю. Прызначаны для катання дзяцей ад 12 гадоў і старэйшых.

«Зігзаг» (відэа).

Па словах Аляксандра Рамановіча, цяпер ідзе афармленне дамоваў. Да канца года прадпрыемствы зробяць атракцыёны. Пакатацца на іх ў маладзечанцы змогуць наступным сезоне. Але да гэтага трэба яшчэ падрыхтаваць пляцоўку для “Зігзага”, атрымаць неабходныя ліцэнзіі, аформіць іншую дакументацыю, правесці навучанне персаналу.

“Цягнічок” каштуе каля 190 мільёнаў рублёў, “Зігзаг” – каля 390 мільёнаў рублёў. На іх аплату пойдуць грошы, заробленыя на сёлетніх суботніках.

Пакуль што ў парку ёсць гульнёвая дзіцячая пляцоўка з рознымі арэлямі, гушкалкамі і комплексам горак, атракцыён “Лятаючая талерка”, два надзіманыя батуты, электраджыпы. Напрыканцы верасня гэтага года былі ўсталяваныя ланцужковая карусель “Мульцяшкі” і батутны комплекс “Трамплін”.

“Мінімальна неабходная база ёсць – ёсць з чым працаваць, развівацца”, – лічыць дырэктар парка Аляксандр Фалей.

Святлана ЦІШКО.

Фота і відэа забяспечана Аляксандрам ФАЛЕЕМ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце