weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
16.11.2011 11:22 ,

Украў каня з поля

На полі недалёка ад вёскі Пекары Гарадзілаўскага сельсавета ноччу 12 лістапада укралі каня. Кошт жывёліны – 4 мільёны 641 тысяча рублёў.

Аб крадзяжы 15 лістапада паведаміла міліцыі адміністрацыя сельскагаспадарчага прадпрыемства “Гарадзілава”, якому належыць скрадзены конь. Злачынства раскрытае. Следча-аператыўная група райаддзела міліцыі ўстанавіла, што яго здзейсніў 27-гадовы жыхар Пекароў, які раней быў судзімы за крадзеж.

Падазроны затрыманы і змешчаны ў ізалятар. Крымінальная справа ўзбуджаная па другой частцы 205 артыкула Крымінальнага кодэксу – “Крадзеж, здзейснены паўторна”, паведамляе прэс-служба ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце