weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
17.11.2011 10:00 ,

Цяжкасці кахання: сэрца не вытрымала і сцёрлася

Вялікае белае і, напэўна, закаханае сэрца з’явілася на дарозе каля магазіна “Птушка” напрыканцы мінулага тыдня. Гэта прызнанне займала большую частку правай паласы руху транспарту. Нехта намаляваў яго проста насупраць аўтобуснага прыпынку, магчыма, разлічваючы на тое, што тая ці той, каму яно адрасаванае, выйдзе раніцай на вуліцу ці зірне ў акно – і ўбачыць.

“Ах, як прыгожа!” – усклікалі дзяўчаты і жанчыны, якія бачылі гэтае сэрца. Але ў міліцыі адзначаюць, што за такую рамантыку (ці сапсаваную дарогу – як паглядзець) можна атрымаць штраф ці нават некалькі сутак, як за хуліганства.

Па словах начальніка маладзечанскай дзяржаўтаінспекцыі Яўгена Урбановіча, падобныя дзеянні Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях трактуе як дробнае хуліганства. Такія справы разглядаюцца ў судзе, які можа прысудзіць штраф ад дзвюх да 30 базавых велічыняў (70 000–1 050 000 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

Яўген Урбановіча адзначыў, што такое, каб на праезнай частцы малявалі прызнанні, здараецца не часта. “Гэта першы выпадак за тыя два гады, што я ўзначальваю дзяржаўтаінспекцыю. Раней здаралася іншае: у аддаленых населеных пунктах Маладзечанскага раёна размалёўвалі аўтобусныя прыпынкі, павільёны, у тым ліку і прызнаннямі”, – расказаў ён 15 лістапада ў інтэрв’ю “РГ”. І дадаў, што сэрца давядзецца сцерці ці зафарбаваць – адпаведнае прадпісанне атрымаюць “Камунальнік” ці прадпрыемства “Тарнада-Вест”, якое абслугоўвае дарогі і святлафоры.

Сёння, 17 лістапада, ад сэрца ўжо амаль нічога не засталося. Галоўны інжынер “Тарнада-Вест” Андрэй Карповіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”, што прызнанне, верагодна, сцерлася само. “Яго, напэўна, крэйдай намалявалі. Мы выязджалі на тое месца – ужо амаль нічога не відаць. Пэўна, слабое каханне”, – пажартаваў напрыканцы размовы ён.

Святлана ЦІШКО.

Фота Сяргея ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце