weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
18.11.2011 09:17 ,

Мытнікі затрымалі мясаперапрацоўчае абсталяванне

Мясаперапрацоўчае абсталяванне коштам больш за 3 мільярды рублёў, якое спрабавалі незаконна ўвезці на тэрыторыю Беларусі, затрымалі ашмянскія мытнікі.

Пра гэта ўчора, 17 лістапада, паведаміў прэс-цэнтр Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Грузавы аўтамабіль, які згодна з дакументамі перавозіў друкарскія пласціны і скотч, заехаў на мытны пост «Каменны Лог» у ноч з 9 на 10 лістапада. Беларуская фірма-перавозчык дастаўляла груз з Літвы ў Расію. Але падчас агляду ў машыне выявілі непазначанае ў дакументах абсталяванне: у сямі драўляных і двух кардонных скрынях везлі аўтаматычную канвеерную сістэму для варкі і ахаладжэння кілбасных вырабаў.

Міжнародная перавозка адных тавараў пад выглядам іншых – грубае парушэнне мытнага заканадаўства, – патлумачылі ў прэс-цэнтры. Недакладныя звесткі ў дакументах звычайна пазначаюць для таго, каб выдаць дарагія тавары за танныя і ўхіліцца ад мытных плацяжоў. Падобныя дзеянні цягнуць за сабой адміністрацыйную, а то і крымінальную адказнасць.

Незадэклараваны тавар коштам больш за 3 мільярды рублёў затрыманы. Ашмянская мытня распачала адміністрацыйны працэс.

Святлана ЦІШКО.

Фота gtk.gov.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце