weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
21.11.2011 09:37 ,

Экспрэс-апытанне: Што для вас мастацтва?

Таццяна ГЕРАСІМОВІЧ, навучэнка гандлёва-эканамічнага каледжа:

– Мастацтва для мяне , у першую чаргу, гэта музыка, бо я скончыла музычную школу па класе скрыпкі і фартэпіяна.

Раман ВОЎК, горны інжынер:

– Я лічу, што мастацтва – гэта тое, што дапамагае чалавеку, так сказаць, выказацца, самарэалізавацца, давесці якую-небудзь ідэю не толькі да сябе, але і да іншых.

Вікторыя КРУК, вучаніца гімназіі №3:

– Для мяне мастацтва – гэта штосьці духоўнае, але ў той жа час матэрыяльнае. Напрыклад карціна для мастака – гэта частка душы, а для гледача – гэта аб’ект абмеркаванняў. А асабіста для мяне мастацтва – гэта МУЗЫКА!!! Не магу без яе жыць.

Анатоль ГІЛЬ, вадзіцель:

– Для мяне мастацтва – гэта мая каханая жонка. Можа, гэта гучыць дзіўна, але для мяне яна як малюначак – гляджу на яе і любуюся.

Аліна АРЛОВА, студэнтка Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва:

– Я лічу, што мастацтва, гэта дасканаласць ідэалу, тое што з’яўляецца ўніверсальным, але ў той жа час узнёслым (як у маральным, так і ў духоўным плане).

Людміла ВАЛКОВІЧ, тэхнік прадпрыемства “Энергазбыт”:

– Для мяне мастацтва – гэта вельмі шырокае паняцце. Гэта штосьці ўзнёслае, шматграннае. Напрыклад, я адношу да мастацтва жывапіс, графіку, музыку, танец, кіно.

Валеры ШУПЕНЬКА, майстар на прадпрыемстве “Маладзечнамэбля”:

– Гэта тое, што чалавек робіць сваімі рукамі. Я жадаю падкрэсліць слова дзее, а не вытварае незразумела што. Менавіта так я разумею мастацтва.

Падрыхтавала Вольга ЮРКЕВІЧ, Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце