weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
21.11.2011 16:00 ,

Маладзечанцы выйгралі кубак вобласці па ўшу

Каманда Маладзечанскага раёна выйграла кубак Мінскай вобласці па ушу сярод мужчын і жанчын. Спаборніцтвы прайшлі ў Старых Дарогах 18-20 лістапада.

Адначасова з выступленнямі дарослых спартсменаў праходзіў таксама турнір сярод дзяцей і падлеткаў, але камандныя вынікі падводзіліся толькі ў дарослай узроставай катэгорыі, расказаў у інтэрв’ю “РГ” трэнер маладзечанскай каманды Сяргей Панцюхоў.

Паводле яго слоў, на татамі ў Старых Дарогах у 12 камандах выйшлі каля 100 чалавек. Гэта спартсмены з Мінска, Баранавічаў, Полацка, Пухавічаў, Старых Дарог і Маладзечна. Нашы землякі прывезлі зборную, у склад якой увайшлі каля 30 чалавек з Краснага і Чысці.

П’едэстал гонару з нашымі раздзялілі адна са сталічных камандаў, якая заняла другое месца, і гаспадары кубка, адзінаборцы са Старых Дарог. Старадарожцы сталі трэцімі. Вынікі падводзіліся па агульных выступленнях і мужчын, і жанчын.

У нашай камандзе Сяргей Панцюхоў выдзеліў прызёра еўрапейскіх спаборніцтваў, майстра спорту Андрэя Дубаневіча.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце