weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 15° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 15° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
21.11.2011 12:46 ,

Партызан — Смаргонь – 2:4

Футбольны клуб “Смаргонь” заняў 11 месца па выніках чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе ў гэтым сезоне.

У апошнім, 30, туры, які прайшоў 19 лістапада, нашы землякі ў гасцях выйгралі ў сталічнага “Партызана” з лікам 4:2.

Для “Партызана” гульня не вырашала нічога. Каманда перад апошнім турам заняла другую прыступку ў табліцы і дабілася права гуляць стыкавыя матчы за права выступлення ў вышэйшай лізе з “Мінскам”, які ў вышэйшым дывізіёне сёлета заняў перадапошняе, 11 месца.

У мінскай сустрэчы на 28 хвіліне лік адкрыў наш Юры Сыраквашка. Падвоіў перавагу смаргонцаў на 33 хвіліне Мікалай Фастаў. З гэтым вынікам першы тайм завяршыўся.

Юры Сыраквашка.

Легіянер “Партызана” Абубакар Камара ў другой палове сустрэчы на 55 хвіліне скараціў адрыў у ліку – 1:2, але наш Віталь Рушніцкі за пяць хвілін зняў усе пытанні пра пераможцу гэтай гульні. Віталь забіў на 69 і 74 хвілінах – 1:4. Гаспадары адыгралі адзін гол на апошняй, 90, хвіліне матча. Вынік – 2:4. Гол на рахунку Максіма Дубая.

Футбольны эксперт нашага выдання Мікалай Кіндра ў інтэрв’ю “РГ” сказаў, што 11 месца – не той вынік, якога планаваў дабіцца ў гэтым сезоне наш клуб. Пасля першага круга смаргонцы мелі ўсе шансы па заканчэнні сезона апынуцца ў першай шасцёрцы лепшых камандаў. Такая задача тады і ставілася.

Але з-за няўдалых гульняў у другім крузе “Смаргонь” увогуле апынулася пад пагрозай вылету ў другую лігу. Нашы засталіся ў першай, і балельшчыкі з надзеяй на лепшы вынік чакаюць наступнага сезона.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота kick-off.by.

Турнірная табліца:

Каманды

Г

В

Н

П

М

А

1

Славія-Мазыр

30

22

5

3

53-15

71

2

Партызан (Мінск)

30

20

5

5

59-26

65

3

Гарадзея

30

16

7

7

51-31

55

4

СКВІЧ (Мінск)

30

16

6

8

57-27

54

5

Слуцк

30

13

10

7

44-33

49

6

Ведрыч-97 (Рэчыца)

30

13

7

10

40-34

46

7

Хваля (Пінск)

30

13

6

11

52-38

45

8

Граніт (Мікашэвічы)

30

11

10

9

38-35

43

9

Клечаск (Клецк)

30

12

5

13

45-42

41

10

Полацк

30

9

8

13

36-39

35

11

Смаргонь

30

9

7

14

32-45

34

12

ДБК-Гомель

30

8

10

12

28-34

34

13

Рудзенск

30

9

6

15

25-40

33

14

Хімік (Светлагорск)

30

10

2

18

32-48

32

15

Белкард (Гродна)

30

8

5

17

30-55

29

16

Баранавічы

30

0

3

27

10-90

3

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце