weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
21.11.2011 11:23 ,

Павялічылася кампенсацыя донарам крыві

Ад 18 лістапада павялічылася грашовая кампенсацыя донарам крыві і яе кампанентаў.

Пастанова Савета Міністраў №1519 ад 11 лістапада 2011 года змяніла разлік грашовай кампенсацыі.

Раней за кожную данацыю крыві і яе кампанентаў донары атрымоўвалі 1,5 базавай велічыні (52 500 рублёў). Цяпер – 35% бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) – каля 200 000 рублёў. Акрамя таго, – патлумачылі ў Мінскай абласной станцыі пералівання крыві, донары атрымоўваюць яшчэ 10% БПМ на харчаванне пасля здачы крыві – усяго 259 000 рублёў і харчаванне на 11 000 рублёў перад здачай крыві. Донары плазмы атрымоўваюць 363 000 рублёў і харачаванне перад здачай.

Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце