weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
21.11.2011 12:33 ,

У Вілейцы машына знесла павільён аўтобуснага прыпынку

Павільён прыпынку грамадскага транспарту “Райаграсэрвіс” збіла неўстаноўленая машына на вуліцы 1 Мая. Пра гэта ў міліцыю раніцай 21 лістапада заявіў дырэктар мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віктар Паўлоўскі.

Намеснік начальніка райаддзела міліцыі Вілейскага раёна Андрэй Дударчык расказаў у інтэрв’ю “РГ”: здарэнне, па папярэдніх дадзеных, адбылося ў ноч з суботы, 19 лістапада, на нядзелю, 20 лістапада. Людзі не пацярпелі.

Па словах Андрэя Дударчыка, павільёну нанесеная значная шкода. Вадзіцель аўтамабіля, які збіў павільён, уцёк з месца здарэння. Віноўнік здарэння, а таксама магчымыя відавочцы не ўстаноўленыя.

На рэштках павільёна засталіся фрагменты фарбы аўтамабіля, які ўрэзаўся ў прыпынак аўтобусаў. Міліцыя просіць сведкаў здарэння і яго віноўніка пазваніць па тэлефоне дзяжурнай часці Вілейскага райаддзела ўнутраных спраў па нумары 8 (01771) 3-63-48 для высвятлення абставінаў здарэння.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце