weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
21.11.2011 15:48 ,

Укралі два ноўтбукі і аўтамагнітолу

Два ноўтбукі і аўтамагнітолу ўкралі невядомыя злачынцы 19 лістапада ў адным з магазінаў па продажы бытавой тэхнікі, размешчаным у гандлёвым комплексе “Модуль”.

Агульны кошт скрадзенага – каля дзевяці мільёнаў рублёў. Два ноўтбукі каштуюць 7 мільёнаў 798 тысяч і магнітола – амаль 1 мільён рублёў.

Здарэнне адбылося ў перыяд часу ад 11 гадзін да 11 гадзін 30 хвілін, расказаў у інтэрв’ю “РГ” намеснік начальніка аддзела дазнання райаддзела ўнутраных спраў Маладзечанскага раёна Віталь Радзюк. Паводле яго слоў, гаспадар скрадзенага – юрыдычная асоба, адно з закрытых акцыянерных таварыстваў.

Злачынства не было раскрытае па гарачых слядах. Віталь Радзюк наракае на адсутнасць у магазіне відэакамер вонкавага назірання і дрэнную работу службы бяспекі. Камп’ютары і магнітола былі ўкрадзеныя проста з вітрын магазіна.

Намеснік начальніка аддзела дазнання расказаў таксама: пасля здарэння міліцыянеры праводзілі следчы эксперымент. На выхадзе з крамы міма рамак сігналізацыі праносілі тавары на вуліцу, і сігналізацыя рэагавала далёка не на ўсе тавары.

Крымінальная справа ўзбуджаная па факце здарэння. Першая частка 205 артыкула – “Крадзеж”.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце