weather 16° Маладзечна
weather 16° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 16° Ашмяны
weather 14° Валожын
weather 16° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
22.11.2011 11:07 ,

П’яныя вадзіцелі куляюцца ў кювеце і збіваюць святлафоры

Два дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам нецвярозых вадзіцеляў аўтамабіляў адбыліся ў Маладзечне і раёне 19 і 20 лістапада. У першым выпадку “Мерседэс-Бэнц190” перакуліўся ў кювеце, у другім – “Нісан-Прымера” збіў святлафор на вуліцы Віленскай.

Інспектар дарожна-паставой службы райаддзела ўнутраных спраў Дзмітры Стасюлевіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”: у суботу, 19 лістапада, каля 15 гадзін на сёмым кіламетры аўтадарогі Маладзечна – Грыцава аўтамабіль “Мерседэс-Бэнц 190” на закругленні дарогі ўправа не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы кювет і перакуліўся.

Па словах Дзмітрыя Стасюлевіча, за рулём машыны быў 30-гадовы жыхар вёскі Лебедзева. Машыну ў кювеце заўважылі людзі, што праязджалі міма, і пазванілі ў міліцыю.

Згодна з вынікамі медыцынскага агляду, у крыві вадзіцеля іншамаркі было 1,5 праміле алкаголю пры дапушчальнай норме да 0,3 праміле.

Кіроўца “Мерседэса” адмаўляе, што ў гэты дзень спажываў алкагольныя напоі. Сцвярджае: да такога выніку экспертызы магла прывесці жавальная гумка, якая была ў яго ў роце.

Эксперт дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз Аляксей Гіль у інтэрв’ю нашаму выданню паведаміў: 1,5 праміле алкаголю ў крыві можа адпавядаць прыкладна 200-250 грамам спажытага алкагольнага напою мацункам у 40 градусаў.

Па словах Аляксея Гіля, спажыванне жавальнай гумкі таксама можа паказаць наяўнасць алкаголю ў крыві, але не больш за 0,1 праміле.

У Маладзечне недалёка ад сярэдняй школы №3 у нядзелю, 20 лістапада, каля чатырох гадзін раніцы аўтамабіль “Нісан-Прымера”, які рухаўся ў бок Цэнтральнай плошчы, уехаў у астравок бяспекі і збіў святлафор, а таксама дарожныя знакі. Паводле інфармацыі Дзмітрыя Стасюлевіча, аўтамабілем кіраваў 39-гадовы маладзечанец, а асколкі ад святлафора і знакаў пасля ўдару машыны адляцелі на адлегласць да 100 метраў.

Інспектар дарожна-паставой службы расказвае: вадзіцель “Нісана” быў у стане алкагольнага ап’янення. Спачатку ён паспеў знікнуць з месца здарэння, пасля быў затрыманы. Кіроўца сцвярджае: за рулём аўтамабіля быў не ён, але ў міліцыі ёсць доказы віны мужчыны ў здзяйсненні гэтага дарожна-транспартнага здарэння.

Ні ў першым, ні ў другім выпадках вадзіцелі аўтамабіляў моцна не пацярпелі. Па факце здарэнняў цяпер праводзяцца праверкі.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце