weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
22.11.2011 09:07 ,

Самыя спартыўныя сем'і вобласці – на Смаргоншчыне

У абласным фестывалі спартыўных сем'яў "Тата, мама і Я – спартыўная сям'я" перамагла каманда Смаргонскага раёна.

Фестываль прайшоў 19-20 лістапада ў Гродне. Смаргонскі раён прадстаўлялі сем’і Ушакевічаў, Капцюхоў, Клачкевічаў са Смаргоні і Кобецаў з Асінаўкі.

Каманды Астравецкага і Ашмянскага раёнаў занялі пятае і сёмае месцы адпаведна.

Галоўны сакратар спаборніцтваў Галіна Карчагіна адзначыла, што папулярнасць фестывалю штогод расце: сем гадоў таму ў ім удзельнічалі шэсць-сем каманд, сёлета 14 раёнаў дэлегавалі па тры-чатыры сям’і (усяго іх было 54).

Падчас спаборніцтваў.

У праграме фестывалю былі тры віды: дартс, кідок баскетбольнага мяча і «Спартландыя», якая складалася з комплексных эстафет.

Вызначаючы намінацыі, арганізатары арыентуюцца на ўзрост дзяцей – 8-9 гадоў і 10-11 гадоў. Дзяўчынкі і хлопчыкі спаборнічаюць асобна.

Па выніках трох відаў Ушакевічы занялі другое месца сярод сем’яў з сынамі 8-9 гадоў, Капцюхі – трэцяе сярод сем’яў з дочкамі такога ж узросту. У Клачкевічаў – трэцяе месца сярод сем’яў з сынамі 10-11 гадоў.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаныя дыпломамі, медалямі і прызамі. Усе дзеці на адкрыцці спаборніцтваў атрымалі сувеніры.

Па словах Галіны Карчагінай, Гродзенская вобласць – адзіная, дзе праходзіць падобны абласны фестываль.

Святлана ЦІШКО.

Фота oblsport.grodno.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце