weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 25° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 25° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
22.11.2011 09:52 ,

Вынес з кватэры долары і рублі

Міліцыя пасля праведзенай праверкі 21 лістапада ўзбудзіла крымінальную справу супраць 18-гадовага віляйчаніна, якога абвінавацілі ў крадзяжы грошай з кватэры аднаго з жылых дамоў райцэнтра.

Намеснік начальніка райаддзела ўнутраных спраў Андрэй Дударчык расказаў у інтэрв’ю “РГ”: здарэнне адбылося 20 лістапада каля 17 гадзін 30 хвілін. Падазроны ў злачынстве зайшоў у кватэру 36-гадовай гаспадыні. Кватэра была незамкнёная.

Па словах Андрэя Дударчыка, злодзей украў 150 долараў ЗША і 250 тысяч беларускіх рублёў. Крымінальная справа ўзбуджаная на другой частцы 205 артыкула Крымінальнага кодэксу – “Крадзеж з пранікненнем у жыллё”.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце