weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
23.11.2011 17:18 ,

Адкрылі скарбонку талентаў

Выстава-конкурс выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Скарбонка талентаў” адбылася ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік” 23 лістапада. Выстава працавала адзін дзень.

На конкурс прывезлі творы выхаванцаў цэнтраў пазашкольнай работы Вілейскага, Валожынскага, Мядзельскага і Лагойскага раёнаў, а таксама прадставілі працы ад “Маладзіка”.

Гэтая выстава − занальны тур абласнога конкурсу. Журы выбірала лепшыя работы, якія потым выставяць на рэспубліканскай выставе “Калядная зорка”, таму значная колькасць прац была прысвечаная навагодняй тэматыцы.

Па словах метадыста цэнтра “Маладзік” Таццяны Рамановіч, на сёлетняй выставе прадставілі шмат традыцыйных тэхнік − вырабы з саломкі, ільну, выцінанку. Традыцыйна разьбу прадставіў Мядзел, а кераміку − Івянец. Але былі і працы, выкананыя ў новых тэхніках. Многім запомніўся цмок вілейскага цэнтра дадатковай адукацыі, зроблены шляхам валяння.

Шмат увагі сёлета ўдзялялі прыродным матэрыялам. Многіх уразіў вілейскі баран, зроблены з імху на паўметра вышынёй.

Журы асабліва адзначыла папяровую кампазіцыю “Анёл над горадам”, якую прадставілі выхаванцы педагога Веры Шавярдак з цэнтра “Маладзік”.

Мядзельскія педагогі дадатковай адукацыі Марына Новак і Валянціна Роўда дэманчтруюць работы сваіх выхаванцаў.

Экспанаты выставы-конкурсу.

Работы выхаванцаў «Маладзіка».

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце