weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
23.11.2011 10:26 ,

Межы сельсаветаў не зменяцца

Забяспечыць жыхарам вёскі Родзеўшчына зручны пад’езд да Дораў, дзе размешчаны сельсавет. Такое даручэнне даў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура кіраўніцтву “Мінаблаўтатранс” і Валожынскага райвыканкама па выніках выязнога прыёма грамадзян.

Пра гэта “РГ” расказалі ў кіраўніцтве справамі Валожынскага райвыканкама.

Выязны прыём адбыўся ў Валожыне 16 лістапада. Адно з пытанняў тычылася далучэння вёскі Родзеўшчына Дорскага сельсавета да Валожынскага, куды жыхарам, паводле іх слоў, бліжэй і зручней дабірацца. Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта даручыў не змяняць межы сельсавета, а наладзіць больш зручны графік руху грамадскага транспарту да цэнтра сельсавета. Як патлумачылі ў кіраўніцтве справамі райвыканкама, вясной 2010 года ўжо адбылася рэарганізацыя адміністрацыйнага падзелу раёна: з 18 сельсаветаў зрабілі 14. Тады вёска Родзеўшчына, якая раней адносілася да Сугваздаўскага сельсавета, увайшла ў склад Дорскага сельсавета.

Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце