weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 17° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
24.11.2011 08:55 ,

Фестываль памежных песень

Рэгіянальны фестываль народнай песні “Песня памежжа” пачнецца ў Рымдзюнскім Доме культуры апоўдні ў суботу, 26 лістапада.

На фестывалі пакажуць сябе фальклорныя калектывы Гродзеншчыны і Літвы. Астравецкі раён прадставяць рымдзюнскі ансамбль “Вярба” і калектыў раённай бальніцы “Астраўчанка”. Паводле слоў дырэктара раённага Дома культуры Святланы Куцько, фестываль праводзіцца раз на два гады і сёлета адбудзецца ў восьмы раз. Традыцыйна лепшы выканаўца атрымлівае ў падарунак тэлевізар.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце