weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
24.11.2011 08:43 ,

Мытнікі знайшлі цыгарэты ў паліўных баках

На мытным пасту “Каменны Лог” у ноч на 22 лістапада мытнікі спынілі польскі грузавік-цягач, які ішоў у Літву. У двух паліўных баках аўтамабіля знайшлі 6 тысяч 573 пачкі цыгарэт “Фэст” беларускай вытворчасці.

Намеснік начальніка ашмянскай мытні Сяргей Собалеў расказаў у інтэрв’ю “РГ”: у баках для кантрабанды выразаныя спецыяльныя люкі. Калі іх запоўнілі цыгарэтамі, герметычна закрылі і замазалі граззю. Па словах Сяргея Собалева, гаспадар грузу мог зарабіць у Літве па долары ЗША на кожнай пачцы цыгарэт. Цяпер па рашэнні суда і цыгарэты, і аўтамабіль будуць канфіскаваныя.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце