weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
24.11.2011 15:47 ,

Наш рэгіён прадставяць грэкі, палякі, рускія, армяне і ўкраінцы

На абласным фестывалі нацыянальных культур наш рэгіён прадставяць дэлегацыі з Маладзечанскага, Мядзельскага і Валожынскага раёнаў.

Абласны тур адбудзецца 10 снежня ў Слуцку.

Ад Валожынскага раёна на яго адправяцца вакальны гурт Дома польскага і майстар Юлія Бібік, якая павязе свае вырабы з саломкі і гліны. Мядзельшчыну прадставяць казакі – сям’я Паўлавых і Вячаслаў Лосеў. Маладзечанская дэлегацыя будзе складацца з прадстаўнікоў розных нацыянальных абшчын і культур: саліст Дзмітры Рудык і трыа “Краяны” аднайменнага таварыства ўкраінцаў, сябры аб’яднання грэкаў “Пелапанес” будуць спяваць, чытаць вершы і выконваць “Сіртакі”, вакальны ансамбль “Менестрэлі” і салістка Аліна Брыль прадставяць рускую культуру, армянскую – салістка Ірына Шагбазян, польскую – салістка Юлія Абрамовіч. Акрамя таго, выставы вырабаў розных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рыхтуюць украінскае, рускае і польскае таварыствы, аб’яднанне грэкаў – кніжную і фотавыставу. Элеанора Саакава – выставу вясельнага абраду армянскай дыяспары. Маладзечанцы таксама прадставяць украінскую і грэчаскую нацыянальныя кухні.

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур праводзіцца з 1996 года раз у два гады. Абласны тур фестывалю ў 2009 годзе прымала Маладзечна. Заключныя мерапрыемствы традыцыйна адбываюцца ў Гродне.

Святлана ЦІШКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце