weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
24.11.2011 09:15 ,

Выстава адзення і аксесуараў “Свой стыль” Людмілы Хрол

Выстава вырабаў Людмілы Хрол “Свой стыль” адкрыецца 2 снежня ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі. На ёй будуць прадстаўленыя вязанае і шытае адзенне, аксесуары ручной работы.

“Людміла Хрол ­– арыгінальны майстар са своеасаблівым бачаннем жанчыны, яе натуры. Гэта асоба з філасофскім стаўленнем да жыцця. Яна валодае вялікім і творчым патэнцыялам, і патэнцыялам чалавечай дабрыні”, – сказала ў інтэрв’ю “РГ” намеснік дырэктара музея Наталля Палтавец. Паводле яе слоў, на выставу варта схадзіць усім, хто хоча вызначыцца са сваім стылем ці змяніць яго.

Работы Людмилы Хрол.

Выставы Людмілы Хрол ужо праходзілі ў Маладзечне, Мінску, Смаргоні.

Святлана ЦІШКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце