weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
25.11.2011 10:11 ,

255 блузак у купэ цягніка

Учора, 24 лістапада, у пункце пропуску "Гудагай-1" пагранічны нарад і інспектар Ашмянскай мытні выявілі ў адным з купэ цягніка "Вільня-Масква" два чамаданы і адну сумку кантрабандных жаночых блузак.

Пра гэта «РГ» паведаміў начальнік прэс-службы Смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Колабаў.

Мяркуюць, што трыкатажныя вырабы ў колькасці 255 штук вырабленыя ў Польшчы.

Гаспадара тавару, які папярэдне ацэнены ў 76,5 мільёна рублёў, ці асобаў, якія яго везлі, не выявілі.

Аляксандр Колабаў расказаў у інтэрв’ю “РГ”: два пасажыры, што ехалі ў тым купэ, патлумачылі, што рэчы не іх і каму яны належаць, не ведаюць. Правадніца вагона таксама сказала, што не ведае, адкуль яны ўзяліся.

Рэчы затрымалі супрацоўнікі Ашмянскай мытні.

Святлана ЦІШКО.

Фота забяспечана Аляксандрам КОЛАБАВЫМ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце