weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 25° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 25° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
25.11.2011 15:54 ,

У памяць аб загінуўшых міліцыянерах – мемарыяльная дошка

Мемарыяльную дошку ў памяць аб загінуўшых вілейскіх супрацоўніках органаў унутраных спраў прымацавалі да валуна, які стаіць каля будынка РАУС супрацоўнікі райаддзела міліцыі ў чацвер, 24 лістапада.

Дошка зробленая з чорнага карэльскага граніту. Яе памер – 50 на 80 сантыметраў, таўшчыня – 2,5 сантыметра.

Ініцыятар і кіраўнік акцыі, намеснік начальніка РАУС Андрэй Дударчык расказаў у інтэрв’ю “РГ”: на дошцы – 23 прозвішчы вілейскіх міліцыянераў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе, у барацьбе з бандыцкімі фарміраваннямі.

Па словах Андрэя Дударчыка, ідэя ўвекавечання памяці загінуўшых калег узнікла ў яго гадоў восем назад. Менавіта тады каля вёскі Прынта Нарачанскага сельсавета ён заўважыў валун і вырашыў з часам яго выкарыстаць для мемарыялу.

– Кожны год я ездзіў да Прынты і глядзеў: ці на месцы валун, – распавядае намеснік начальніка РАУС. – Камень ляжаў і, быццам бы, чакаў мяне. Ля будынка аддзела мы ўстанавілі яго сёлета ў жніўні. Таксама была праведзеная работа па ўстанаўленні прозвішчаў загінуўшых міліцыянераў.

Андрэй Дударчык расказвае, што спачатку ён знайшоў старую мемарыяльную дошку, на якой было ўсяго восем прозвішчаў. Разам з работнікамі Вілейскага краязнаўчага музея знайшлі яшчэ чатыры прозвішчы, і была зробленая новая дошка. Такім чынам, з нябыту былі вернутыя імёны ўжо 12 чалавек.

Пасля гэтага старшыня Савета ветэранаў абласной міліцыі Аляксандр Балоцін дапамог Андрэю Дударчыку. У архівах Міністэрства ўнутраных спраў ён знайшоў новыя імёны. Падчас выкарыстання гэтых архіўных матэрыялаў, а таксама звестак з кнігі “Памяць” колькасць прозвішчаў загінуўшых міліцыянераў узрасла да 23. Яны былі нанесеныя на новую, трэцюю па ліку дошку.

Уся работа па вышуку заняла прыкладна паўтара года. І ў 24 лістапада з’явіўся мемарыял.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Зои ХРУЦКАЙ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце