weather -9° Маладзечна
weather -9° Вілейка
weather -8° Смаргонь
weather -9° Ашмяны
weather -9° Валожын
weather -9° Мядзел
weather -8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4287
1 долар 2.1411
100 рас.руб. 3.2684
25.11.2011 14:41 ,

Злодзей залез у дом праз гараж і абакраў гаспадыню

Невядомы злачынца ноччу 24 лістапада залез у дом 45-гадовай жыхаркі вёскі Цюрлі, дзе ўкраў тэлевізар, ноўтбук, 10 мільёнаў рублёў і 3 тысячы долараў ЗША.

Гаспадыня днём заявіла ў міліцыю, паведамілі “РГ” у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. Паводле заявы пацярпелай, здарэнне адбылося каля дзвюх гадзін ночы.

Злачынца трапіў у дом праз гараж, які пабудаваны пад домам, адкрыўшы гаражныя вароты.

Крымінальная справа ўзбуджаная па чацвертай частцы 205 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Крадзеж, здзейснены ў асабліва буйным памеры”. Злачынства караецца пазбаўленнем свабоды на тэрмін ад трох да дванаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Сяргей ЗЯНЬКО

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце