weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 17° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
26.11.2011 23:53 ,

Грамадскасць пратэстуе супраць будаўніцтва АЭС

Праціўнікі будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне зноў патрабуюць ад урадаў Беларусі і Расіі спыніць рэалізацыю праекта.

Пра гэта гаворыцца ў адкрытай адозве групы грамадзян і шэрагу грамадскіх арганізацый да кіраўнікоў дзвюх краін.

Аўтары выказваюць абурэнне падпісаннем міжурадавага пагаднення аб даванні Расіяй Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Нагадаем, дакумент быў падпісаны 25 лістапада на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Маскве.

«Мы ўпэўнены: гэтае пагадненне, як і дамоўленасці паміж Масквой і Мінскам, звязаныя са збудаваннем беларускай АЭС, што папярэднічалі яму, не адпавядаюць інтарэсам грамадзян нашых краін, — гаворыцца ў адозве. — Больш за тое, Расія, выкарыстоўваючы бядотнае эканамічнае становішча і аўтарытарную сістэму праўлення Беларусі, навязвае ёй свае небяспечныя і вельмі ненадзейныя тэхналогіі. Гэта адбываецца ў той час, калі ўсё большая колькасць краін свету адмаўляюцца ад атамнай энергетыкі».

«Мы расцэньваем падпісанне гэтага крэдытнага пагаднення ва ўмовах пастаянных пратэстаў беларускай, расійскай і літоўскай грамадскасці супраць праекта беларускай АЭС як вельмі недружалюбны захад у дачыненні да народаў трох краін і выказванне крайняй непавагі да іх», – заяўляюць аўтары адозвы.

Яны нагадваюць, што ў Беларусі «не было ўлічана меркаванне грамадзян пры прыняцці рашэнняў, звязаных з будаўніцтвам АЭС». «Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі зрабіў афіцыйныя высновы аб парушэнні Беларуссю канвенцыі пры рэалізацыі праекта беларускай АЭС. Гэтае крэдытнае пагадненне таксама не абмяркоўвалася расійскім парламентам і не атрымала ўхвалы расійскіх грамадзян, за кошт якіх будзе фінансавацца гэтая небяспечная будоўля, — гаворыцца ў дакуменце. — Мы патрабуем ад нашых урадаў і прэзідэнтаў спыніць рэалізацыю праекта беларускай АЭС, а выдзеленыя сродкі перанакіраваць на энергазберажэнне і павышэнне энергаэфектыўнасці, на развіццё экалагічна бяспечнай аднаўлянай энергетыкі!»

Адозву падпісалі прадстаўнікі Беларускай антыядзернай кампаніі (Беларуская партыя «Зялёныя», ГА «Экадом», аргкамітэт па стварэнні руху «Вучоныя за бяз’ядзерную Беларусь», рэгіянальная грамадская кампанія «Астравецкая атамная — гэта злачынства!», група «Антыатамнае супраціўленне»), рухаў «Асяроддзе пражывання» і «Захавальнікі Вясёлкі», Міжнароднага сацыяльна-экалагічнага саюза, грамадскай кампаніі «За бяз’ядзерны рэгіён!», шэрагу іншых арганізацый і грамадзяне.

Паводле БелаПАН.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце