weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -4° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
27.11.2011 01:17 ,

Амаль 30 ёлак – на Цэнтральнай плошчы

Сёлета ўпершыню Цэнтральную плошчу на Новы год будзе ўпрыгожваць не адна вялікая ёлка, а зборная канструкцыя, якая складзецца з каркаса і 27-28 елак.

Пра гэта ў інтэрв’ю «РГ» расказаў начальнік участка дрэваапрацоўкі УП «Камунальнік» Сяргей Сарока.

Паводле яго слоў, ёлкі будуць у некалькі ярусаў прымацоўвацца да каркаса. Спатрэбіцца 16 дрэўцаў вышынёй 5,5 метра, 7 – 4,5 метра, 4 – па 2 метры. На вяршыні будзе ўсталяваная трохметровая елка. Вышыня зборнага «дрэва» складзе каля 18 метраў. У пятніцу, 25 лістапада, дрэўцы ўжо выбіралі ў лясгасе.

Святлана ЦІШКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце