weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
27.11.2011 05:45 ,

Ці змаглі б вы даць сваю кроў хвораму?

Ці змаглі б вы даць сваю кроў хвораму? На гэтае пытанне адказвали маладзечанцы.

Надзея Сідаровіч, швачка:

− Калі б спатрэбілася, то так. Не важна, для каго гэтая кроў і ці буду ведаць чалавека, якому яе перальюць. Пакуль што не сутыкалася з гэтым, таму мне не даводзілася быць донарам. Але калі б мяне запрасілі здаць кроў, я прыйшла б.

Аляксандр Півавараў, будаўнік:

− Без праблем. Ніколі не даводзілася, праўда, я і сам не цікавіўся гэтым. Але калі б звярнуліся з просьбай, то, безумоўна, здаў бы кроў.

Святлана Лаздзіна, медсястра:

− Я доўгі час была донарам.  Як медык, добра ведаю, як неабходная кроў і што яе заўсёды не хапае. Апошні час не здаю, бо нізкаваты ціск. За мяжой з гэтым лепш, там за донарства добра плацяць. Магчыма, высокая аплата за кроў палепшыла б сітуацыю ў нас.

Дзмітрый Касач, муляр:

− Я ніколі не быў донарам, ніяк не атрымлівалася, але даўно хацеў. Мой малодшы брат Паша, яму 18 гадоў, ужо некалькі разоў здаваў, яму нават паперу нейкую далі. Паша паслужыў мне прыкладам, таму таксама збіраюся здаць кроў, калі прайду медкамісію.

Сняжана Таргонская, швачка:

− У паліклініцы кроў нармальна здаю, не баюся, таму магла б стаць донарам. Калі б прапанавалі, пагадзілася б. Але пакуль ніколі не сутыкалася з гэтай праблемай.

Анатоль Трыпуцька, намеснік дырэктара па выхаваўчай працы:

− Калі вучыўся ў інстытуце, нам расказвалі, як важна здаваць кроў. Я неаднаразова быў донарам, у мяне 2 група крыві. Ёсць некалькі знаёмых, якія пастаянна здаюць кроў. Нармальна заўсёды праходзіла, добра адчуваў сябе.

Дзяніс Грыневіч, архівіст:

− Трэба было здаваць, калі ва ўніверсітэце вучыўся, выхадны б дзень далі. Шкадую, што не рабіў гэтага ніколі. Ёсць некалькі знаёмых донараў, расказвалі, што кроў заўсёды неабходная. Планую абавязкова калі-небудзь усё ж зайсці ў станцыю пералівання крыві.

Падрыхтавала Зоя ХРУЦКАЯ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце