weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
28.11.2011 14:09 ,

Гаспадар да смерці збіў госця

У пятніцу, 25 лістапада, каля 6 гадзін раніцы ў адным з жылых дамоў у вёсцы Каралі Гарадзілаўскага сельсавета памёр 50-гадовы жыхар вёскі Укропава гэтага ж сельсавета.

Пра смерць у 9 гадзін 45 хвілін паведаміў у міліцыю 40-гадовы гаспадар дома. На месца выехала следча-аператыўная група.

Паводле інфармацыі начальніка дзяжурнай часці райаддзела ўнутраных спраў Ігара Шупенкі, пасля праведзенай праверкі міліцыянеры ўстанавілі: смерць была гвалтоўная.

Па папярэдніх дадзеных, гаспадар дома і яго госць ад самай раніцы выпівалі. Падчас п’янкі пасварыліся. Гаспадар не менш за пяць разоў ударыў госця рукамі і нагамі па розных частках цела. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр на месцы здарэння.

Падазроны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Крымінальная справа ўзбуджаная па трэцяй частцы 147 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці пацярпелага.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце