weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
28.11.2011 14:30 ,

На Старым Месце ўсталявалі "Вестуна" (+фота)

Бронзавую скульптуру "Вястун" усталявалі сёння, 28 лістапада, на Старым Месце, у скверыку насупраць СШ №5.

Вышыня фігуры мужчыны – 215-220 сантыметраў, крыху вышэйшы за чалавечы рост. Па словах аўтара скульптуры Уладзіміра Жбанава, рабіць яго ніжэйшым пабаяліся: зраўняўшыся з іншымі аб’ектамі, ён мог «згубіцца» ў наваколлі. Але і вельмі высокім ён быць не мог. «Вястун – гэта Інтэрнэт таго часу. Ён паведамляў указы, даводзіў змест іншых дакументаў – быў блізкі да людзей, таму і надта высокім яго рабіць не сталі», – патлумачыў Уладзімір Жбанаў.

Вястун трымае ў руках грамату, у якой працытаваны тэкст прысяжнага ліста князя Дзмітрыя Карыбута да вялікага князя Ягайлы. У гэтым дакуменце ўпершыню ўпамінаецца Маладзечна: «…а дана грамота в Молодечно в середу декабря 16 день о то ся коньчыла в лето божье 1388».

«Гэта вельмі сімвалічна, што такая скульптура ўстаноўленая ў старой частцы горада. Сімвалічна і тое, што зроблена гэта напярэдадні 16 снежня – даты, з якой звязана першае ўпамінанне горада», – сказаў у інтэрв’ю «РГ» начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч.

Па словах Уладзіміра Жбанава, побач з вестуном пазней павінен з’вяцца «бронзавы конь, які шчыпле траўку».

Усталяваць скульптуру было няпроста.

Палюбавацца на новую славутасць прыйшлі школьнікі.

У руках вястун трымае грамату, у якой працытаваны тэкст прысяжнага ліста князя Дзмітрыя Карыбута да вялікага князя Ягайлы. У гэтым дакуменце ўпершыню ўпамінаецца Маладзечна.

Святлана ЦІШКО.

Фота Святланы ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце