weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 15° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 15° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
28.11.2011 11:40 ,

Работу сабе знайшлі на кірмашы

Больш за 50 беспрацоўных паўдзельнічалі ў кірмашы вакансій, які наладзіла ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Смаргонскага райвыканкама. Сем чалавек знайшлі сабе там работу, дзевяць зацікавіліся курсамі перападрыхтоўкі.

Кірмаш прайшоў 24 лістапада. Прадстаўнікі 14 прадпрыемстваў і арганізацый раёна паведамілі беспрацоўным аб вакансіях, сацыяльным пакеце, перспектывах развіцця. Спецыялісты ўпраўлення акрэслілі сітуацыю на рынку працы, расказалі аб прафесійнай падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы, умовах выдачы бязвыплатнай субсідыі для адкрыцця ўласнага бізнесу.

Удзельнікі кірмашу наведалі Смаргонскі агрэгатны завод і прадпрыемства “Карункі”, дзе на свае вочы ўбачылі вытворчы працэс і ўмовы працы.

Па выніках кірмашу сем чалавек атрымалі накіраванне на работу, дзевяць выказалі жаданне прайсці навучанне на курсах службы занятасці. Адна сям’я зацікавілася пераездам у сельскую мясцовасць на новае месца работы і жыхарства.

Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце