weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
28.11.2011 11:28 ,

У вёсцы Маркава адбыліся "Піліпаўскія вячоркі" (+відэа)

Фальклорнае свята "Піліпаўскія вячоркі" адбылося ўчора, 27 лістапада, у Маркаўскім сельскім доме культуры.

Яно стала вынікам раённага конкурсу «Што край – то звычай, што старана – то навіна» па зборы фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў у Маладзечанскім раёне. На аснове сабраных песняў, абрадаў работнікі культуры расказалі, што такое піліпаўскія вячоркі, і паказалі, як яны маглі праходзіць у нашым краі. Жанчыны і дзяўчаты пралі кудзелю, размаўлялі, спявалі. А таксама расказалі, як раней апрацоўвалі лён, у што апраналіся жанчыны і мужчыны, якім быў вясельны абрад, хрэсьбіны… Валянціна Ціханаўна Лапанік з Маркава паказала, як рабілі валёнкі.

Гледачы не толькі слухалі, але часам падпявалі, а напрыканцы свята танцавалі.

Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце