weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
29.11.2011 14:24 ,

Хлопец спачатку насіў пенсіянерцы таблеткі, а пасля згвалтаваў яе

Чатыры гады пазбаўлення свабоды ў выхаваўчай калоніі атрымаў па прыгаворы суда 17-гадовы жыхар адной з вёсак Ашмянскага раёна А., якога суд прызнаў вінаватым у згвалтаванні 77-гадовай бабулі і гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару з ёй.

Следства, якое вяла пракуратура Ашмянскага раёна, устанавіла: цынічныя злачынствы хлопец здзейсніў 21 жніўня а палове другой гадзіны ночы. П’яны юнак зайшоў у дом сваёй аднавяскоўкі праз незамкнёныя дзверы.

У віну хлопцу паставілі злачынствы па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса – “Згвалтаванне” і “Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару”. З этычных меркаванняў мы не будзем апісваць падрабязнасці злачынстваў. Скажам толькі, што сэксуальныя акты былі здзейсненыя ў натуральнай і ненармальнай форме.

У судовым пасяджэнні абвінавачаны часткова прызнаў сваю віну. Ён прызнаў факт згвалтавання, але зносіны ў ненармальнай форме адмаўляў. Хлопец расказаў: аб састарэлым узросце сваёй суседкі ведаў, бо ў пачатку гэтага года прыносіў ёй таблеткі, якія перадавала яго маці.

Па словах А., вечарам 20 жніўня ён піў спіртное на дыскатэках у Ашмянах і вёсцы Будзёнаўка. Выпіў прыкладна 300 грамаў. У сваю вёску а палове другой гадзіны ночы 21 жніўня яго падвезлі дзяўчаты. Праходзячы каля дома бабулі, ён вырашыў зайсці да яе. Навошта – патлумачыць не можа.

Здзек доўжыўся каля 10 хвілін. Пасля гэтага А. выйшаў на вуліцу. Пакурыў. Потым вярнуўся ў дом, каб знайсці згублены білет на дыскатэку. Затым пайшоў дамоў. Матыў сваіх дзеянняў патлумачыць не можа. Раскайваецца.

Паводле паказанняў пацярпелай, яна жыве ў доме адна. Мае чатырох сыноў, якія дапамагаюць ёй. У той вечар яна лягла спаць, не замкнуўшы дзвярэй. Было цёмна, і бабуля не бачыла твару гвалтаўніка. Вызваліцца ад яго не магла. Не было сіл.

Пасля ўсяго гэтага жаху састарэлая жанчына на карачках пад дажджом дапаўзла да суседзяў і расказала пра тое, што з ёй здарылася. Суседзі пазванілі сыну пацярпелай. Ён прыехаў. Але ні ён, ні суседзі не паверылі бабулі, таму міліцыю не выклікалі.

Звярнуліся ў праваахоўныя органы толькі раніцай, калі пенсіянерка паўтарыла свой расказ. Сын пацярпелай паведаміў у судзе, што яго знаёмы выказаў яму меркаванне: гвалтаўніком можа быць А., пра якога па вёсцы ходзяць чуткі, што ён прыставаў да жанчын ва ўзросце.

Калі міліцыя ўстанавіла злачынцу, яго маці была шакіраваная…

Паводле заключэння судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, абвінавачаны не пакутаваў і не пакутуе на псіхічнае расстройства. Ён здольны ўсведамляць тое, што робіць.

Злачынства было здзейсненае ў стане алкагольнага ап’янення ў адносінах заведама састарэлай. Гэта абцяжарыла віну А.

Чатыры гады зняволення хлопец атрымаў па сукупнасці двух злачынстваў. На момант здачы матэрыялу ў друк прыгавор не ўступіў у законную сілу.

Аляксандр ЛЯНКЕВІЧ, старшы памочнік пракурора Ашмянскага раёна.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце