weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
29.11.2011 09:03 ,

Сёння на пажары ў Вілейцы загінуў мужчына

Сёння, 29 лістапада, каля 4 гадзін раніцы на пажары, які здарыўся ў жылым драўляным доме №27 на вуліцы 1 Мая ў Вілейцы, загінуў 56-гадовы гаспадар дома.

Інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч расказаў у інтэрв’ю нашаму выданню: паведамленне пра ўзгаранне паступіла на пульт выратавальнікаў ад суседзяў у 4 гадзіны 27 хвілін.

Гаспадар дома нідзе не працаваў, жыў адзін. Папярэдняя прычына пажару – непатушаная цыгарэта. Ачаг узгарання знаходзіўся каля ложка, на якім спаў мужчына. Можна меркаваць, што ён атруціўся чадам.

Па словах Аляксандра Казакевіча, у выніку здарэння выгараў пакой памерам тры на чатыры метры. Нанесеная шкода складае 2 мільёны рублёў. Ці клаўся спаць гаспадар цвярозым, высветліць медыцынская судовая экспертыза.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце