weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
30.11.2011 15:00 ,

“Каханне не каханне” ў Маладзечне

Прэм’ера фільма Андрыяна Барткевіча “Каханне не каханне” прайшла ў Палацы культуры ў панядзелак, 29 лістапада.

На паказ прыйшло больш за сто маладзечанцаў. Рэжысёр фільма Андрыян Барткевіч падзяліўся, што вельмі хваляваўся, але гледачы ўспрынялі карціну добра:

− На такім якасным абсталяванні выявіліся некаторыя гукавыя хібы, якія не заўважыш у хатніх умовах. Кіно ж аматарскае, знятае на свае сродкі. Мы паказалі цікавую гісторыю пра каханне, якая тычыцца кожнага дарослага чалавека сярэдняга ўзросту, але зразумелая і маладзейшым гледачам.

У фільме здымаліся акцёры аматарскага тэатра “Метамарфозы” Таццяна Клямяціч, Ігар Гардзей, Ірына Рудзько і рэжысёр Андрыян Барткевіч.

“Каханне не каханне” − другая карціна Андрыяна Барткевіча. Першы фільм “Гамлет NEW” рэжысёр прадэманстраваў гледачам у 2007 годзе.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце