weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
30.11.2011 14:14 ,

Літоўцы падарылі свой прыз школе

За Гран-пры рэгіянальнага фестывалю народнай песні “Песня памежжа” Вільнюскі фальклорны ансамбль “Ёрэ” атрымаў тэлевізар.

Гэта традыцыйны падарунак уладальнікам Гран-пры. Але пераможцы не забралі яго ў Вільню, а падарылі літоўскай школе ў Рымдзюнах, дзе сёлета праводзіўся фестываль.

У суботу, 26 лістапада, у Доме культуры сабраліся бабулі з усіх суседніх вёсак і ахвотна падпявалі ўдзельнікам фестывалю. Па словах дырэктара Астравецкага раённага Дома культуры Святланы Куцько, асабліва − калектыву Рымдзюнскага Дома культуры “Жыльвіціс”, які перамог у намінацыі “захоўванне рэгіянальных традыцый”.

Першыя месцы занялі выступоўцы Гродзеншчыны: народны ансамбль песні і танца “Ніва” з вёскі Вярцелішкі, народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі” і народны сямейны ансамбль “Сваякі”.

Фестываль “Песня памежжа” праводзіцца раз на два гады. Сёлета ён адбыўся восьмы раз.

На фестывалі “Песня памежжа” ўдзельніцам рымдзюнскага Дома культуры “Жыльвіціс” падпявалі бабулі з суседніх вёсак.

Народны ансамбль песні і танца “Ніва” з вёскі Вярцелішкі Гродзенскага раёна.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота забяспечана Святланай КУЦЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце