weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3176
1 долар 1.996
100 рас.руб. 3.1527
30.11.2011 13:02 ,

Пераможцы на вобласць не едуць

Пераможцы раённых спаборніцтваў па валейболе не паедуць на абласныя і рэспубліканскія спаборніцтвы. З-за адсутнасці фінансавання іх праводзіць не будуць.

У раённых спаборніцтвах па валейболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства прынялі ўдзел восем камандаў. Спаборніцтвы прайшлі 21-24 лістапада ў залах спартыўна-забаўляльнага цэнтра, гандлёва-эканамічнага і політэхнічнага каледжаў. Удзельнічалі юнакі і дзяўчаты 1995-1997 гадоў нараджэння.

Пра гэта “РГ” расказала старшы інструктар-метадыст фізкультурна-спартыўнага клуба “Агеньчык” Соф’я Ломаш.

Сярод юнакоў перамагла каманда СШ №12 (трэнер Юры Седзікаў). Другое месца – гандлёва-эканамічны каледж, трэцяе – політэхнічны каледж. Лепшымі гульцамі прызнаныя Дзмітры Сергіевіч, Дзмітры Кароль, Ілля Цанцыпер з СШ №12.

У дзяўчат канкурэнцыя была вышэйшай. Перамаглі валейбалісткі політэхнічнага каледжа (трэнер Міхаіл Есьмановіч). На другім месцы –прафесійна-тэхнічны каледж. На трэцім – гандлёва-эканамічны каледж. Чацвертае месца заняла каманда ДЮСШ, пятае – клуба “Агеньчык”. Лепшымі гульцамі прызнаныя Наталля Курневіч, Ліза Кісель, Таццяна Кузняцова з каманды політэхнічнага каледжа.

Пераможцы ўзнагароджаныя дыпломамі і грашовымі прызамі клуба “Агеньчык”. Прызёры атрымалі дыпломы.

Штогод лепшыя каманды адпраўляліся на абласныя, а затым рэспубліканскія спаборніцтвы. Сёлета адбудуцца толькі раённыя: з-за адсутнасці сродкаў вобласць і рэспубліку праводзіць не будуць.

Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце