weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
19.12.2011 08:51 ,

Ахова прыроды нагадвае пра адказнасць за высечаныя елкі

Вілейская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што за парушэнне правілаў нарыхтоўкі навагодніх дрэў хвойных парод прадугледжаны штраф ад 175 тысяч да 10,5 мільёна рублёў.

Згодна з Правіламі, нарыхтоўка навагодніх дрэў хвойных парод ажыццяўляецца

— на спецыяльна створаных плантацыях,

— пры высяканні дрэў дзеля догляду лесу у адпаведнасці з патрабаваннямі гадавання лесу;

— падчас расчысткі трас, прасек, палос адводу, ліній электраперадач, на лесасеках галоўнага карыстання і суцэльнага санітарнага высякання, калі на гэтых лесасеках падрост не трэба захоўваць.

Дзеля вывазу навагодніх дрэў да месца гандлю трэба афармляць таварна-транспартную накладную і ярлык на вываз лясной прадукцыі. Рэалізацыя афармляецца квітанцыяй-накладной.

За парушэнне гэтых патрабаванняў прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць. Фізічную асобу могуць аштрафаваць на 5-50 базавых велічыняў (175 тысяч – 1 мільён 750 тысяч рублёў), індывідуальнага прадпрымальніка – ад 20 да 200 базавых велічыняў (700 тысяч – 7 мільёнаў рублёў). Штраф юрыдычнай асобе – ад 50 да 300 базавых велічыняў (ад 1 мільён 750 тысяч рублёў – 10 мільёнаў 500 тысяч  рублёў). А таксама спаганяецца кампенсацыя шкоды, нанесенай прыродзе.

Падрыхтавала Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце