weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
26.12.2011 12:13 ,

На гурткі і ў клубы школьнікі будуць ездзіць бясплатна

Права бясплатнага праезду ў гарадскім транспарце ва ўстановы дадатковай адукацыі дадуць школьнікам Мінскай вобласці. Мінскі абласны Савет дэпутатаў прыняў адпаведнае рашэнне "Аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў".

Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на першага намесніка начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Мікалая Куляша.

Рашэнне Савета дэпутатаў набудзе моц пасля ўзгаднення ў Міністэрстве юстыцыі і афіцыйнага апублікавання.

Ільгота будзе дзейнічаць на працягу навучальнага года – ад 1 верасня па 30 чэрвеня. Каб ёю карыстацца, трэба мець даведку, якая пацвярджае навучанне ў адпаведнай установе.

«Шмат хто са школьнікаў пасля ўрокаў наведвае спартыўныя секцыі, гурткі, школы мастацтваў, куды ездзяць на грамадскім транспарце, у тым ліку і ў выхадныя дні. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў яны маюць права бясплатна ездзіць толькі ад месца жыхарства да школы і назад. А пытанне праезду да месца атрымання пазашкольнай адукацыі не згадваецца. На практыцы ў большасці выпадкаў транспартнікі не бралі з дзяцей плату за праезд і ў такіх выпадках. Цяпер у дзяцей будзе законная падстава ездзіць бясплатна не толькі на школьныя заняткі», – адзначыў Мікалай Кулеш.

Звязаныя з гэтым выдаткі транспартным арганізацыям будуць кампенсавацца за кошт субсідый.

Аддзел інфармацыі, паводле БелТА.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце