weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
10.01.2012 12:19 ,

На ферме ў Вялікім Сяле ўкралі цялят

Сем цялят зніклі ноччу 10 студзеня з фермы, што ў вёсцы Вялікае Сяло Палачанскага сельсавета.

Ферма належыць сельскагаспадарчаму вытворчаму кааператыву «Палачаны», паведаміў у інтэрв’ю «РГ» начальнік дзяжурнай часці райаддзела ўнутраных спраў Ігар Шупенка.

Вечарам 9 студзеня ўся жывёла была на месцы. Раніцай 10 студзеня работнікі фермы сем цялят не далічыліся. Шкода, нанесеная сельгаскааператыву, склала больш за 5 мільёнаў рублёў. Па гарачых слядах злачынства раскрытае не было.

Па словах Ігара Шупенкі, ферма не ахоўваецца. Намеснік дырэктара сельгаскааператыва расказаў міліцыянерам, якія прыехалі на месца здарэння, што на прадпрыемстве няма вартаўніка фермы, бо трымаць яго ў штаце не рэнтабельна.

Раённы аддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж».

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце