weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
13.01.2012 17:06 ,

Асуджаныя браканьеры, якія забівалі рыбу токам

Пяцьсот базавых велічынь штрафу (17 мільёнаў 500 тысяч рублёў) атрымаў 30-гадовы жыхар Купы Аляксандр Д. за лоўлю рыбы ў возеры Нарач з выкарыстаннем электрычнага току.

Прыгавор суд Мядзельскага раёна вынес 5 студзеня. Аляксандр восем разоў быў судзімы за крадзяжы, рабаванні, хуліганства, злоснае хуліганства і ўхіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання свабоды. Сярод іншых злачынстваў, які раней здзейсніў Аляксандр, была і незаконная лоўля рыбы.

У судзе 5 студзеня было ўстаноўлена, што ноччу 22 кастрычніка 2011 года абвінавачаны і яго знаёмы Андрэй М. у Купе на Набярэжнай вуліцы злучылі правады даўжынёй 225 метраў і з дапамогай электрычнай шафы падключылі іх да лініі электраперадачы.

Провад, канец якога быў аголены ад ізаляцыі, браканьеры апусцілі ў возера Нарач. Выкарыстаўшы незаконнае прыстасаванне, мужчыны каля 7 гадзін 45 хвілін раніцы здабылі два шчупакі, тры акуні і аднаго ярша. Навакольнаму асяроддзю была нанесеная шкода ў памеры 472 500 рублёў, што складае 13,5 базавай велічыні.

У судзе Аляксандр цалкам прызнаў сваю віну. Ён расказаў: позна вечарам 21 кастрычніка электрычны провад яны з Андрэем у возера паклалі з лодкі. Каб ударыць рыбу электрычным токам, з той часткі проваду, якую апусцілі ў ваду, яны знялі ізаляцыю.

На беразе праз электрашафу провад падключылі да лініі электраперадачы. Раніцай наступнага дня ток адключылі і збіраліся сабраць забітую рыбу, але былі затрыманыя. Такія ж самыя паказанні даў Андрэй М., які таксама не адмаўляў сваёй віны.

Акрамя прызнання абвінавачаных, іх віна ў здзяйсненні злачынства пацвярджаецца пратаколам агляду месца здарэння, схемай і табліцай фотаздымкаў. Як доказы віны былі прадстаўленыя электрапровад і здабытая рыба.

Суд вызначыў прызнанне Аляксандра і Андрэя як абставіны, што змякчаюць віну. На судовым працэсе таксама было ўлічана, што Андрэй выхоўвае непаўналетняе дзіця і раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Дзеянні браканьераў кваліфікаваныя па другой частцы 281 артыкула Крымінальнага кодэкса – «Незаконная здабыча рыбы з выкарыстаннем прыладаў лоўлі, прынцыпы работы якіх заснаваныя на выкарыстанні электрамагнітнага поля».

Аляксандр атрымаў 17 мільёнаў 500 тысяч рублёў штрафу, Андрэй – 14 мільёнаў (400 базавых велічынь).

Андрэй ГАВЕТА, старшы памочнік пракурора Мядзельскага раёна.
Сяргей ЗЯНЬКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце