weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
20.01.2012 15:59 ,

Тры кубкі з чатырох засталіся ў ашмянскіх інтэлектуалаў

Два кубкі заваявала ашмянская каманда “Камбоджа” на VII адкрытым чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях.

Чэмпіянат адбыўся 14-15 студзеня на базе Ашмянскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Прынялі ўдзел дарослыя і дзіцячыя каманды з Астраўца, Смаргоні, Ліды, Гродна, Салігорска і іншых. Сярод дарослых і дзіцячых каманд разыгрываліся па два кубкі: адзін атрымоўваюць пераможцы, другі – лепшая ашмянская каманда.

У дарослым чэмпіянаце спаборнічала каля 30 камандаў. Перамагла зборная “Камбоджа” (капітан Дзмітры Спецыян). Яна атрымала кубак чэмпіянату і кубак горада Ашмяны. У “Magnum ignotum” (Астравец) – трэцяе месца.

Дзіцячы чэмпіянат завяршыўся перамогай каманды “Total” (Салігорск). Усяго ўдзельнічала 17 камандаў. Прадстаўнікі нашага рэгіёна прызёрамі не сталі. Камандзе “23” ашмянскай гімназіі №1 дастаўся кубак горада Ашмяны (капітан – вучаніца 11 класа Кацярына Бенадысюк).

Святлана ЦІШКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце